БЕЛ Ł РУС

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у шасці раёнах Беларусі

5.07.2020 / 16:15

Nashaniva.com

Наведваць лес часова забаронена ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Абмежаванні на наведванні дзейнічаюць у трох раёнах Гродзенскай вобласці: Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім, а таксама ў двух раёнах Мінскай вобласці — Вілейскім і Маладзечанскім, паведамляе БелТА.

Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне цягне папярэджанне або штраф у памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ — Br27).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула