БЕЛ Ł РУС

У Мазыры дзіця гуляла на полі і прабіла нагу цвіком, выклікалі ратавальнікаў

6.07.2020 / 21:20

Nashaniva.com

5 ліпеня хлопчык наступіў на дошку з цвіком каля меліярацыйнага канала ў Мазыры, паведамляе МНС.

8-гадовы хлопчык з сябрамі гуляў на полі і пры перасячэнні меліярацыйнага канала наступіў на дошку з цвіком і прабіў нагу наскрозь.

Ратавальнікі бензапілой абрэзалі дошку да неабходных памераў для транспарціроўкі дзіцяці ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула