БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка абяцае «навесці парадак» са свабодай слова

9.07.2020 / 13:46

Nashaniva.com

БелТА

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ, піша БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што наяўнасць свабоды слова не прадугледжвае ўсёдазволенасці, хоць некаторыя яе так разумеюць, асабліва што тычыцца выказванняў у інтэрнэце. Некаторыя медыйныя персоны за свае публікацыі ў сацсетках атрымалі негатыўную рэакцыю, аж да асабістых абраз.

«Вы, асабліва прагрэсіўна настроеныя людзі, адчулі, што такое свабода слова: сказаў не тое, абзавуць яшчэ горш… — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Кожны з вас атрымаў порцыю [негатыву], той, хто нават не за Лукашэнку слова сказаў, а за дзяржаву».

«Свабода слова ў любой дзяржаве абмежаваная законам. Таму тут мы навядзём парадак», — запэўніў ён.

{POLL#973}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула