БЕЛ Ł РУС

Сяргей Спарыш прызнаны палітычным вязнем

10.07.2020 / 11:30

Nashaniva.com

Фота Уладзя Грыдзіна

Актывіста партыі «Народная грамада» Сяргея Спарыша, у адносінах да якога заведезена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным, паведамляе spring96.org

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Сяргея Спарыша і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Мінска 8 траўня гэтага года. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 мая ў Гродне. 

На гэты момант Сяргей Спарыш з’яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца ў ІЧУ г. Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула