БЕЛ Ł РУС

Штаб Бабарыкі: Заклікаем усіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі 9 жніўня

14.07.2020 / 16:7

Nashaniva.com

Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску прадстаўнік штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава.

«Калі Віктара Бабарыку не дапусцілі да рэгістрацыі, улада паказала свой страх, што ў нас быў моцны кандыдат. Нам проста плюнулі ў твар. Але сёння ўсё толькі пачынаецца», — сказала яна.

Марыя Калеснікава заклікала ўсіх прыйсці менавіта 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі, а не заставацца дома. 

«Мы павінны прыйсці на ўчасткі 9 жніўня», — сказала яна, дадаўшы, што прагаласаваць можна за каго заўгодна.

Яна таксама заклікала не паддавацца на правакацыі. Таксама штаб не гатовы пакуль весці перамовы аб аб'яднанні. 

Штаб будзе падаваць скаргу ў Вярхоўны суд на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі.

Юрыст Максім Знак пракаментаваў заклікі выходзіць на плошчы гарадоў. «9 жніўня галасаванне ўсе роўна будзе. І як мы падыдзем да гэтага дня, важна», — сказаў ён.

«Што тычыцца грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі, то ў людзей ёсць права на такія акцыі без парушэння парадку, як і казаў Віктар Бабарыка».

{POLL#976}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула