БЕЛ Ł РУС

Ігдзеджы падаў у суд на Цапкалу

15.07.2020 / 18:49

Бізнэсмен Седат Ігдзеджы падаў у суд на Валерыя Цапкалу за звесткі, якія няславяць яго гонар і годнасць, піша Tut.by.

Як гаворыцца ў заяве, падчас стрыму, які прайшоў 7 ліпеня, Цапкала, адказваючы на ​​пытанні, «паведаміў звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, няславяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Седата Ігдзеджы».

Такімі Ігдзеджы палічыў выказванні Цапкалы, якія тычацца яго самога, яго кампаній, прафесійнай дзейнасці і пра тое, што бізнэсмен, акрамя Цапкалы, «кінуў» «сотні людзей і сотні кампаній» і «працягвае падманваць».

Ігдзеджы патрабуе, каб Цапкала выдаліў відэа са свайго канала, размясціў там абвяржэнне са словамі, што папярэдняе відэа выдалена, таму што не адпавядае рэчаіснасці, і аплаціў дзяржаўную пошліну ў памеры 82 рублі 50 капеек.

Чытайце таксама

Канюк — Караеву: Праверыць супрацьпраўную дзейнасць Цапкалы

«Я хачу, каб ён з’ехаў з Беларусі». Турэцкі бізнэсмен пагражае апублікаваць «касеты» з Цапкалам і прастытуткамі 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула