Мы ўсім хочам паказаць, што Канстытуцыя напісана для жанчын — прамова Веранікі Цапкала
Вераніка Цапкала патлумачыла, чаму каманда яе мужа далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай.
Вераніка Цапкала, фота Надзеі Бужан
«Наша бягучая ўлада бессаромна зняла трох самых моцных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — гэта Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, майго мужа Валерыя Цапкалу. Пасля гэтых бессаромных падзей мы вырашылі аб'яднацца, паказаць, што такое жаночая салідарнасць.
Мы бачым, што цяпер наша ўлада баіцца жанчыну, а менавіта баіцца Святлану [Ціханоўскую], бо ў яе муж знаходзіцца ў турме, ён закладнік усёй гэтай сітуацыі. Святлана — маці, у яе двое дзяцей. І мы ўсім хочам паказаць, што Канстытуцыя ў гэтай краіне напісана для жанчын. Таму мы аб'ядналіся, мы салідарныя са Святланай як з маці, як з жанчынай.
Мы верым, што мы не другога сорту, мы нароўні з мужчынамі. І мы верым, што мы пераможам».