БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне матацыкл урэзаўся ў смеццявоз — кіроўца і пасажыр загінулі 

17.07.2020 / 14:55

Nashaniva.com

Фота МУС

Здарэнне адбылося каля 13:00 на аўтадарозе Р-16 «Цюхінічы —Высокае — мяжа Польшчы», паведамляе прэс-служба МУС.

Кіроўца МАЗа пры павароце налева не саступіў дарогу матацыклу «Сузукі».

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр матацыкла загінулі на месцы, шафёр смеццявоза не пацярпеў.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула