Валерый Цапкала сышоў на самаізаляцыю як кантакт першага кола
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала працягвае выстаўляць відэазвароты, але пры гэтым не з'яўляецца на людзях, нават не прыйшоў на пасяджэнне ЦВК.
Валерый і Вераніка Цапкалы. Фота Надзеі Бужан
Як тлумачыць тэлеграм-канал HARBACEVIČ, аказваецца, Цапкала сышоў на самаізаляцыю праз каранавірус — палітык стаў кантактам першага кола.