БЕЛ Ł РУС

Брытанская вакцына супраць каранавіруса на першых выпрабаваннях паказала шматабяцальныя вынікі

20.07.2020 / 17:46

Nashaniva.com

Вакцына супраць каранавіруса, якую распрацавалі ў Оксфардскім універсітэце, выглядае бяспечнай і трэніруе імунную сістэму, піша ВВС.

Выпрабаванні, у якіх удзельнічалі 1077 чалавек, паказалі, што пасля ін'екцыі пачалі выпрацоўвацца антыцелы і лейкацыты, якія здольныя змагацца з каранавірусам.

Вынікі выглядаюць шматабяцальнымі, аднак пакуль што невядома, ці дастаткова гэтага, каб забяспечыць абарону.

Брытанія ўжо замовіла 100 мільёнаў доз вакцыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула