БЕЛ Ł РУС

NASA верне марсіянскі метэарыт назад на паверхню планеты, якую ён пакінуў 600 тысяч гадоў таму

28.07.2020 / 19:00

Nashaniva.com

Фрагмент метэарыта SaU 008 адправіцца на Марс 30 ліпеня — прыкладна праз 600 000 гадоў пасля таго, як ён пакінуў Чырвоную планету, піша Sciencealert.

Марсаход Perseverance будзе выкарыстоўваць метэарыт SaU 008 для каліброўкі сваіх сканараў і інструментаў.

Гэты камень утварыўся каля 450 млн гадоў таму, быў скінуты з Марса астэроідам або каметай прыкладна 600 000-700 000 гадоў таму, а затым прызямліўся на Зямлі. І цяпер ён вяртаецца на Марс.

Метэарыт быў знойдзены ў Амане ў 1999 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула