БЕЛ Ł РУС

«Вы з аўторка стаіце, чаму не прагаласавалі?» У Гомелі дырэктар школы не пусціў выбарцаў на ўчастак

8.08.2020 / 13:39

Nashaniva.com

На выбарчы ўчастак, які арганізаваны ў гомельскай школе №66, не пусцілі пяцярых назіральнікаў, якія заявілі пра сваё жаданне прагаласаваць на выбарах. Відэа інцыдэнту, які адбыўся 7 жніўня, апублікавалі ў ютубе, паведамляюць «Моцныя навіны».

Напярэдадні назіральнікі падалі заяву ў міліцыю аб значным завышэнні яўкі ў пратаколах камісій на двух участках, размешчаных у школе. На наступную раніцу іх не пусцілі на выбарчы ўчастак ні ў якасці назіральнікаў, ні ў якасці выбаршчыкаў.

«У нас ёсць пашпарт, мы адносімся да ўчастка і хочам прагаласаваць», — сказала адна з назіральніц.

Аднак дырэктар школы выгнаў людзей з яе тэрыторыі. Ён сказаў, што назіральнікі стаяць там ад аўторка і задаў пытанне: «Чаму не прагаласавалі раней?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула