БЕЛ Ł РУС

Затрымалі галоўнага рэдактара «Магілёўскага рэгіёна» Змітра Салаўёва

9.08.2020 / 07:48

Nashaniva.com

Рэдактар сайта 6tv.by Зміцер Салаўёў ехаў на машыне каля вакзалу, калі яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. Затрыманага павезлі ў Ленінскі РАУС, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Там паведамілі, падазраюць, што машына журналіста знаходзіцца ва ўгоне.

Падобны выпадак здарыўся 5 жніўня з іншым магілёўскім журналістам — Аляксандрам Бураковым.

Яго таксама затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва для разбіральніцтва наконт машыны, якая, паводле інфармацыі ДАІ, магла быць ва ўгоне. Там Буракова пратрымалі болей за 3 гадзіны, пасля чаго вывелі на вуліцу, дзе побач з Бураковым на асфальт упала жанчына і людзі ў цывільным адразу завялі Буракова назад у РАУС.

7 жніўня Буракова асудзілі на 10 сутак арышту за дробнае хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула