БЕЛ Ł РУС

Настаўніца 23-й гімназіі распавяла, чаму адмовілася падпісваць выніковы пратакол ВІДЭА

13.08.2020 / 21:11

Nashaniva.com

Настаўніца 23-й беларускамоўнай гімназіі, што на плошчы Якуба Коласа ў Мінску, Дар'я Мікалаеўна Мама распавяла, як адмовілася падпісваць выніковы пратакол. На выбарах у гімназіі былі арганізаваныя два ўчасткі. Дар'я Мікалаеўна была на ўчастку №65.

Яна распавяла, што паводле яе падлікаў, за Ціханоўскую было аддадзена 588 галасоў (382+206), а ў выніковым пратаколе было пазначана 450. «Як такое можа быць?», — задаецца пытаннем яна. Дар'я Мама адмовілася падпісваць пратакол.

«Я спадзяюся, што гэта відэа прынясе карысць, што гэта робіцца нездарма. Я спадзяюся, што галасы будуць падлічаныя, і гэта пойдзе на карысць беларускага народа», — рэзюмуе Дар'я Мама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула