БЕЛ Ł РУС

ЕС асуджае «тое, што выглядае як замах на жыццё Навальнага»

25.08.2020 / 8:11

Nashaniva.com

Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.

«Еўрапейскі саюз катэгарычна асуджае тое, што выглядае як замах на жыццё Аляксея Навальнага. Неабходна, каб расійскія ўлады ініцыявалі без затрымкі незалежнае і транспарэнтнае расследаванне», — гаворыцца ў дакуменце.

Барэль лічыць, што «расійскі народ, таксама як міжнародная супольнасць, патрабуе фактаў аб атручэнні Навальнага». «Усе адказныя за гэта павінны панесці пакаранне», — падсумаваў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

Расійскі апазіцыйны палітык і блогер Аляксей Навальны быў шпіталізаваны 20 жніўня ў Омску з прыкметамі атручэння, яму стала блага ў самалёце. Ён знаходзіўся ў стане комы і быў падлучаны да апарата ШВЛ. У суботу Навальнага даставілі ў Берлін і змясцілі ў клініку Charite.

У панядзелак нямецкія медыкі заявілі, што ў яго арганізме знойдзеныя сляды інтаксікацыі. Раней у Омску іх чамусьці не выявілі. Пагрозы жыццю Навальнага няма, кажуць нямецкія дактары, але не выключаныя доўгатэрміновыя наступствы для нервовай сістэмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула