Ціханоўская выступіла праз відэасувязь перад дэпутатамі Еўрапарламента
Гэта было праз відэасувязь.
Святлана Ціханоўская заявіла, што прэзідэнцкія выбары ў нашай краіне адзначаныя тысячамі парушэнняў. Яна расказала, што ў Беларусі адбываецца «мірная рэвалюцыя», і заклікала Еўрапарламент паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны.
«Наша мэта — дамагчыся новых выбараў шляхам мірнага дыялогу. Мы гатовыя вылучыць сваіх прадстаўнікоў для перамоў з уладамі», — сказала яна.