БЕЛ Ł РУС

ЗША могуць разгледзець увядзенне санкцый супраць Расіі з-за сітуацыі ў Беларусі

1.09.2020 / 19:43

Nashaniva.com

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа разгледзець пытанне аб увядзення санкцый супраць Расіі ў выпадку адкрытага ўмяшання Масквы ў сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміла ў аўторак агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Паводле яго слоў, адміністрацыя таксама разглядае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да сямі беларусаў, якіх Вашынгтон лічыць датычнымі да фальсіфікацый на выбарах у Беларусі. «У нас ёсць спіс з сямі чалавек, мы працуем з Мінфінам для [падрыхтоўкі] доказнай базы», — указаў чыноўнік.

Суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што пра магчымае пакаранне для Расіі за ўмяшанне ў сітуацыю ў Беларусі кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова на перамовах у Маскве папярэдзіў намеснік дзяржсакратара Стывен Біган. Ён, па словах чыноўніка, даў расійскаму боку зразумець, «што калі рускія адкрыта ўмяшаюцца з ужываннем сілы ў сітуацыю ў Беларусі, то гэта адаб'ецца на расійска-амерыканскіх адносінах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула