БЕЛ Ł РУС

Ушацкі райвыканкам выдаў дазвол на ўсталяванне ў цэнтры Ушачаў бюстаў Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава

7.09.2020 / 20:22

Nashaniva.com

Ушацкі райвыканкам выдаў дазвол на ўсталяванне ў цэнтры Ушачаў бюстаў Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, паведаміў Глеб Лабадзенка.

Цяпер ён мае на руках выніковыя дакументы: на стварэнне бюстаў, пастаментаў, дастаўку і ўсталяванне трэба круглая сума — каля 12 500 даляраў.

Паколькі асноўныя пляцоўкі для краўдфандынгу цяпер не працуюць, збіраць будуць на картку. Каб дапамагчы, пішыце на мэйл labadzenka@gmail.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула