БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшла акцыя ўдзячнасці супрацоўнікам Таварыства ратавання на водах ФОТЫ

8.09.2020 / 21:33

Nashaniva.com, фоты Надзеі Бужан

Уся змена Асвода, які ратаваў мітынгоўцаў са Свіслачы, — на Акрэсціна. Мінчанкі прыйшлі сёння да выратавальнай станцыі ля Камсамольскага возера, каб выказаць сваю салідарнасць.

Жанчыны пускалі па вадзе папяровыя караблікі і вянкі з жывых кветак, прынеслі плакаты.

Нагадаем, пасля «Маршу адзінства», калі пратэстоўцы сталі разыходзіцца, пачаліся жорсткія затрыманні. Некаторыя ўдзельнікі скокнулі ў Свіслач, людзей ратаваў Асвод.

Змену Асвода, якая выратавала людзей, адправілі ў ізалятар на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула