БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў нядзелю каторы раз былі праблемы з мабільным інтэрнэтам

13.09.2020 / 15:11

Nashaniva.com

Днём 13 верасня ў Мінску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам.

Праблемы ва ўсіх трох аператараў — А1, МТС і life:) — пачаліся каля 14.45. Сайты альбо не адчыняюцца наогул, альбо з вялікай затрымкай па часе (чакаць даводзіцца па некалькі хвілін).

У прэс-службе А1 традыцыйна пракаментавалі сітуацыю так: «У адпаведнасці з распараджэннем ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў 13 верасня на тэрыторыі Мінска зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Выкананне дадзенага патрабавання вядзе да істотнага пагаршэння якасці сэрвісу перадачы даных або часовай недаступнасці паслугі. Аб аднаўленні карэктнага доступу будзе паведамлена, як толькі гэта стане магчымым. Спадзяемся на хуткае аднаўленне абслугоўвання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула