БЕЛ Ł РУС

У дзень 100-годдзя тэатра купалаўцы выйшлі ў анлайн і выпусцілі першае ВІДЭА

14.09.2020 / 18:22

Nashaniva.com

Адвечны «Сымон-музыка» ад Свабодных Купалаўцаў. Сёння Купалаўскаму споўнілася 100 гадоў.

«Радкі паэмы Якуба Коласа столькі гадоў гучалі на нашай сцэне, а цяпер яны — наша штодзённае жыццё. Спектакль «Сымон-музыка» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна ўжо шмат гадоў не ідзе на сцэне Купалаўскага, але нашае асабістае пераасэнсаванне яго ўварвалася ў рэчаіснаць і ляціць да вас.

Гэта не проста маленькая прэм'ера, гэта старт нашага свабоднага ютуб-жыцця. Не адмаўляйце сабе ў прыемнасці пакінуць каментар, лайк і кавалачак дабра ў прастору», — звяртаюцца акцёры Купалаўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула