БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі: Беларуска-расійскае вучэнне «Славянскае братэрства-2020» не накіравана супраць іншых краін

15.09.2020 / 17:42

Nashaniva.com

Беларуска-расійскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства-2020» не накіравана супраць іншых краін, паведамляе мінабароны Расіі.

Першы этап вучэння «Славянскае братэрства-2020» стартаваў 14 верасня на палігоне Брэсцкі ў Беларусі. «Вучэнне праводзіцца па контртэрарыстычнай тэматыцы і не накіравана супраць іншых краін», — заявілі ў расійскім ваенным ведамстве.

Ад Расіі ў вучэнні ўдзельнічаюць падраздзяленні гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка Пскоўскага гвардзейскага злучэння ПДВ. На першым этапе, які завершыцца, па плане, 25 верасня, беларускія і расійскія дэсантнікі адпрацуюць сумесныя дзеянні ў складзе тактычнай групы. Таксама пройдуць дні нацыянальнай культуры і спартыўныя спаборніцтвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула