БЕЛ Ł РУС

Сёння на пасяджэнні Міжнароднай федэрацыі хакея абмяркуюць правядзенне ЧС-2021 у Мінску

17.09.2020 / 09:00

Nashaniva.com

Пасяджэнне Савета Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) пройдзе ў швейцарскім Цюрыху, піша Прэсбол.

Галоўным пытаннем стане правядзенне найбліжэйшых спаборніцтваў. Гаворка ідзе пра мужчынскія і жаночыя чэмпіянаты свету ў розных дывізіёнах і групах.

Абмяркуюць сітуацыю вакол мужчынскага чэмпіянату свету 2021 года, які запланаваны з 21 мая па 6 чэрвеня ў Мінску і Рызе. У пачатку жніўня віцэ-прэзідэнт IIHF Калерва Кумала паведаміў, што падняў пытанне аб змене месца правядзення турніру. Прычына — падзеі ў Беларусі пасля выбараў.

Таксама Латвія заявіла, што хоча звярнуцца ў ІІХФ з просьбай правесці чэмпіянат свету з іншай краінай.

Беларусь у сваю чаргу заявіла, што гатова адна правесці чэмпіянат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула