БЕЛ Ł РУС

Тры галоўныя фракцыі Еўрапарламента падтрымалі вылучэнне Каардынацыйнай рады на прэмію Сахарава

17.09.2020 / 16:55

Nashaniva.com

Тры найбуйнейшыя фракцыі Еўрапарламента падтрымалі вылучэнне беларускай апазіцыі ў асобе Каардынацыйнай рады на прэмію Сахарава.

«Мы падтрымліваем народ Беларусі ў барацьбе за годнасць, свабоду і дэмакратыю», — гаворыцца ў афіцыйным Twitter фракцыі Еўрапейскай народнай партыі.

Прэмія Сахарава была заснавана ў 1988 годзе. У 2004 годзе яе атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе — Аляксандр Мілінкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула