БЕЛ Ł РУС

У Арменіі ўведзена ваеннае становішча і абвешчана мабілізацыя

27.09.2020 / 11:46

Nashaniva.com

Урад Арменіі ў нядзелю ў сувязі з эскалацыяй у Нагорным Карабаху ўвёў у краіне ваеннае становішча і абвясціў усеагульную мабілізацыю рэзерву. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, піша ТАСС.

«Дарагія суайчыннікі, цяпер па рашэнні ўрада ў Арменіі аб'яўляецца ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя. Усяму асабоваму складу загадваю з'явіцца ў ваенныя камісарыяты», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула