БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі паабяцалі на гэтым тыдні адносна цёплае надвор'е

5.10.2020 / 11:44

Nashaniva.com

Але з дажджамі.

У аўторак — дажджы, днём месцамі на ўсходзе — моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу +9..+15°С, днём +15..+20°С.

7 кастрычніка, у сераду, ноччу дажджы, месцамі моцныя дажджы. Удзень кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі месцамі. Днём +14..+21°С.

У чацвер днём +12..+19°С.

У пятніцу стане халадней, днём +10..+16°С.

У выходныя зменшыцца колькасць аблокаў і істотных ападкаў не чакаецца. Ноччу +5..+11°С, удзень +12..+18°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула