БЕЛ Ł РУС

У Белдзяржцырку не будуць працаваць буфет і гардэроб. Прычына — каранавірус

6.10.2020 / 14:54

Nashaniva.com

Пра гэта распавёў прэс-канферэнцыі яго дырэктар Уладзімір Шабан. Пасля паўгода прастою 10 кастрычніка ў цырку стартуюць паказы новай праграмы, пішуць Мінск-навіны.

У сувязі з неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыяй будуць прымацца ўсе магчымыя меры для прадухілення распаўсюджвання вірусных інфекцый.

«Не будуць працаваць гардэроб і буфет, бо гэта месца, дзе ў вялікай колькасці могуць быць бактэрыі. Будзем прадаваць маскі для наведвальнікаў, ужо закупілі цеплавізары» — распавёў У. Шабан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула