БЕЛ Ł РУС

У гродзенскіх універсітэтах увялі абавязковы масачны рэжым. У ГрГУ — сем групаў на каранціне

7.10.2020 / 11:3

Nashaniva.com

Універсітэты Гродна ўвялі абавязковы масачны рэжым. Такая санітарна-прафілактычная мера стала абавязковай у сувязі з ростам колькасці выпадкаў каранавіруса ў рэгіёне, hrodna.life.

Акрамя нашэння масак прадугледжана строгае выкананне дэзынфекцыйнага рэжыму і сацыяльнага дыстанцыравання.

Доступ у аўдыторыі без масак забаронены і для студэнтаў, і для выкладчыкаў. Пра гэта мусяць нагадваць на ўваходзе ў вну.

Групы, у якіх пацвярджаюць хворых на каранавірус, пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне на два тыдні. На цяперашні момант у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на каранціне знаходзяцца сем групаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула