БЕЛ Ł РУС

Францыя і Германія падрыхтавалі санкцыі супраць Расіі з-за атручвання Навальнага

7.10.2020 / 19:47

Nashaniva.com

Германія і Францыя прапануюць партнёрам па ЕС увесці санкцыі супраць Расіі з-за атручвання расійскага палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе Reuters.

Францыя і Германія неаднаразова заклікалі Расію расследаваць абставіны гэтага злачынства і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, але Расія пакуль што не дала пераканаўчых тлумачэнняў.

Санкцыі плануецца ўводзіць супраць асобных службовых асоб, якія могуць быць датычныя да атручвання і да парушэння нормаў міжнароднага права.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула