БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Кыргызстана ўвёў надзвычайнае становішча ў Бішкеку і распарадзіўся ўвесці войскі

9.10.2020 / 14:03

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў увёў рэжым надзвычайнага становішча ў сталіцы Бішкеку пасля пратэстаў. Паведамленне аб гэтым размешчана на сайце кіраўніка дзяржавы.

Рэжым надзвычайнага здарэння пачне дзейнічаць з 20:00 (17:00 па Мінску) 9 кастрычніка і скончыцца 21 кастрычніка.

Таксама Генеральнаму штабу Узброеных сіл даручана ўвесці вайсковыя фармаванні з вайсковай тэхнікай «для арганізацыі блокпастоў, спынення ўзброеных сутыкненняў, забеспячэння аховы правапарадку і абароны мірнага насельніцтва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула