БЕЛ Ł РУС

Два месяцы таму была параненая Наталля Лубнеўская. Крымінальнай справы няма, праводзіцца бясконцая «праверка»

10.10.2020 / 8:56

Nashaniva.com

Наталля Лубнеўская, фота Надзеі Бужан

Увечары 10 жніўня на вуліцы Кальварыйскай у Мінску была параненая журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская. Баец спецпадраздзялення «Альфа» ці «Алмаз» наўмысна стрэліў у яе гумавай куляй з адлегласці каля 10 метраў.

Прайшло два месяцы — і Следчы камітэт усё яшчэ не завёў крымінальную справу. «Праводзіцца праверка», — адказваюць «Нашай Ніве» ў прэс-службе СК.

Наталля правяла паўтара месяца ў бальніцы, цяпер знаходзіцца на амбулаторным лячэнні і не можа вярнуцца да паўнавартаснай працы — а імітацыя «праверкі» ўсё яшчэ працягваецца.

Яшчэ месяц таму следчыя хваліліся, што нібыта ўзялі патрэбныя запісы з камер відэаназірання, што нібыта апытваюць сведкаў — але ніхто нават не прасіў кантакты журналістаў, якія знаходзіліся побач з Наталляй у момант стрэлу.

Следчы камітэт дэманструе поўную адсутнасць палітычнай волі для пошуку злачынцы. Баец, які страляе па мірных грамадзянах, мусіць панесці адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам:

Увага! У канцы відэа дэманструецца адкрытая рана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула