БЕЛ Ł РУС

Расійскае пасольства нагадала пра дзень нараджэння Мураўёва-вешальніка

13.10.2020 / 08:56

Nashaniva.com

12 кастрычніка ў твітары пасольства РФ у Беларусі з'явіўся пост з нагоды гадавіны нараджэння Міхаіла Мураўёва.

У тэксце адзначаецца, што гэта відны дзяржаўны і вайсковы дзеяч, «губернатор Северо-Западного края», а праславіўся ён «усмирением польского мятежа 1863-64 гг. на территории нынешних Беларуси и Литвы».

⚫️⚪️ 12 октября 1796 г. родился Михаил Николаевич Муравьёв-Виленский — видный русский государственный и военный деятель, генерал-губернатор Северо-Западного края, прославившийся усмирением польского мятежа 1863-64 гг. на территории нынешних Беларуси и Литвы. #BOTD pic.twitter.com/XbdZezzFvF

— Russia in Belarus (@RusEmbassyMinsk) October 12, 2020

Віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў кіраваў жорсткім здушэннем паўстання Каліноўскага і наступнай русіфікацыяй краю. Сучаснікі называлі Мураўёва «вешальнікам», гэтая мянушка замацавалася за ім у гісторыі.

Карыкатура ХІХ стагоддзя на Мураўёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула