Леўчанка застаецца пад арыштам. Суд адхіліў апеляцыю
fiba.com
Мінскі гарадскі суд адхіліў 13 кастрычніка апеляцыйную скаргу па адміністратыўнай справе баскетбалісткі Алены Леўчанка. Тэрмін арышту заканчваецца раніцай 15 кастрычніка, піша Tut.by.
Алена Леўчанка была затрыманая 30 верасня і арыштаваная на 15 дзён за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Алена — адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі. Яна выступала за зборную з 2001 года, двойчы гуляючы ў складзе нацыянальнай каманды на Алімпійскіх гульнях. У 2010 годзе згуляла ў фінале жаночай НБА і была прызнана найлепшай цэнтравой чэмпіянату свету.
Цяпер Леўчанка падтрымлівае рух спартсменаў супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах.