БЕЛ Ł РУС

Жанчыну, якая малілася каля касцёла ў Лідзе, аштрафавалі на 810 рублёў

16.10.2020 / 15:32

Nashaniva.com

Старшыню філіяла непрызнанага дзяржавай Саюза палякаў Беларусі ў Лідзе Ірэну Бярнацкую аштрафавалі на 810 рублёў, паведамляе «Радыё Свабода».

Суд Лідскага раёна 16 кастрычніка прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве 1 верасня.

Ірэна Бярнацкая разам з паплечнікамі ад 12 жніўня малілася каля Фарнага касцёла ў Лідзе за Беларусь. Вернікі станавіліся на калені каля крыжа і праводзілі набажэнства.

Фота з фэйсбука Анжалікі Борыс

Калі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь, каталікі сталі маліцца таксама аб тым, каб іерарх як мага хутчэй вярнуўся на радзіму.

Суд над Ірэнай Бярнацкай пачаўся ў канцы верасьня. Справу аддавалі на дапрацоўку, судовае пасяджэнне пераносілі.

За ўдзел у малітве каля лідскага касцёла раней аштрафавалі таксама Аляксандра Залетава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула