БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці адбыліся затрыманні студэнтаў — удзельнікаў Маршу маладосці

17.10.2020 / 13:23

Nashaniva.com

Каля 150 студэнтаў рушылі ад Лінгвістычнага ўніверсітэта на праспект, каб далучыцца да калоны Жаночага маршу. Яны скандавалі: «Саша, ты адлічаны!»

Паблізу Палаца мастацтваў натоўп студэнтаў перастрэлі сілавікі ў мікрааўтобусах. Удзельнікі акцыі пабеглі ў двары, адбыліся затрыманні. Паведамляецца, што затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку фотакарэспандэнт БелаПАН Вадзім Заміроўскі і журналістка Onliner Дар'я Спевак.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула