Праваабаронцы налічылі ў нядзелю ўжо больш за 160 затрыманых
18 кастрычніка ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзіў нядзельны Партызанскі марш. Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра затрыманых па ўсёй Беларусі 18 кастрычніка. На 21:30 налічылі 167 затрыманых.