БЕЛ Ł РУС

У гродзенскім клубе забаранілі выконваць караоке «з палітычным падтэкстам». Такое абмежаванне там упершыню

19.10.2020 / 19:48

19 кастрычніка ў сеціве з’явілася фота дакумента, згодна з якім у адным з кафэ Гродна з 20 жніўня дырэктар забараніў выконваць у караоке «Перемен» Віктара Цоя і «выкрыкваць лозунгі з палітычным падтэкстам». Раней падобных забарон у клубе не было, піша Hrodna.life.

З 20 жніўня ў кафэ-клубе «Чемпи» забаранілі выконваць папулярную цяпер песню Віктара Цоя «Перемен» і песні са «схаваным палітычным падтэкстам». Ацэньваць наяўнасць падтэксту мусіць адміністратар. Таксама нельга падчас выканання выкрыкваць лозунгі «з палітычным падтэкстам» — у такім выпадку песню будуць спыняць. Ну, а калі лозунгі пачнуць выкрыкваць усе госці і не будуць супакойвацца — кіраўнічка прапанавала звяртацца па дапамогу да праваахоўнікаў.

«Мы не будзем каментаваць гэтую сітуацыю, усяго добрага», — сказала дырэктар Наталля Забашная адразу ж, як толькі карэспандэнт Hrodna.life назваў сябе, без аніякага пытання. Каментар кіраўніцтва атрымаць так і не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула