БЕЛ Ł РУС

9 жніўня хлопец стукнуў па капоце міліцэйскай машыны. Праз два месяцы яго затрымалі

21.10.2020 / 18:11

Nashaniva.com

У Мінску затрымалі мужчыну, які перакрыў рух калоне міліцэйскіх машын і памяў адной капот, паведамляе МУС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 жніўня на праспекце Пераможцаў. Тады група людзей перакрыла праезную частку, спыніўшы калону службовага транспарту МУС у суправаджэнні аўтамабіля ДАІ. Адзін з пратэстуючых падышоў да патрульнага Geely і ўдарыў кулаком па капоце.

Маладому чалавеку ўдалося схавацца, следчыя распачалі крымінальную справу.

Сёння супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 33-гадовага мінчука па месцы жыхарства пры падтрымцы байцоў атрада хуткага рэагавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула