БЕЛ Ł РУС

Улады сцвярджаюць, што ў Мінску раніцай пашкодзілі 6 святлафораў

27.10.2020 / 19:58

Nashaniva.com

У Мінску сёння раніцай на некалькіх скрыжаваннях была парушана праца святлафораў, паведамляе ДАІ.

Хтосьці пашкодзіў драты шасці святлафораў на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцамі Ванеева, Будзёнага, Кашавога, а таксама праспекта Ракасоўскага і вуліцы Ванеева.

Супрацоўнікі ДАІ ліквідавалі непаладкі і стабілізавалі рух на гэтых участках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула