Лукашэнка: Мы заўсёды былі заслонай для палякаў, літоўцаў, латышоў і ўкраінцаў на мяжы. Што ім яшчэ трэба ад нас?
Аляксандр Лукашэнка сёння выказаўся пра пытанні памежнай бяспекі, перадае БелТА.
Фота Надзеі Бужан.
«Нам трэба сёння яшчэ раз паглядзець, мы шмат зрабілі, калі я казаў: мы павінны закрыць мяжу. Закрыць мяжу — не зрабіць яе жалезнай заслонай, гэта нікому не трэба. Мяжа — гэта зона дружбы народаў. Вы бачыце, нам кінулі выклік. Якая тут дружба… Але народы не вінаватыя», — заявіў Лукашэнка.
«Мы заўсёды былі надзейнай заслонай для палякаў, літоўцаў, латышоў і нават украінцаў на мяжы. Мы не прапускалі нікога, нічога. Што ім яшчэ трэба ад нас?» — падкрэсліў Лукашэнка.