БЕЛ Ł РУС

У Мінску матацыкліст не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў сем машын

30.10.2020 / 18:18

Nashaniva.com

Матацыкліст не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў сем прыпаркаваных машын у Мінску на вуліцы Шугаева ў ноч з 28 на 29 кастрычніка, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

31-гадовы мужчына на матацыкле Suzuki на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў сем машын, прыпаркаваных злева па ходзе руху. Матацыкл перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўцу і пасажыра шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула