БЕЛ Ł РУС

У Беларусі распрацавана методыка дыягнаставання свінога грыпу

11.05.2009 / 15:0

Nashaniva.com

У Беларусі распрацавана методыка дыягнаставання вірусу грыпу A/H1N1. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Беларускага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Леанід Цітоў 11 траўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, методыка дазваляе правядзенне дыягностыкі на наяўнасць дадзенага вірусу «ў рэжыме рэальнага часу». «Калі, напрыклад, да нас прыляцеў чалавек з Амерыкі, у якога ёсць прыкметы захворвання на свіны грып, мы зможам хутка вызначыць, ці хворы ён, і калі так, то аператыўна адрэагаваць», — сказаў Цітоў.

Ён зазначыў, што на распрацоўку методыкі пайшло каля трох тыдняў.
«12 траўня мы будзем праводзіць спецыяльны трэнінг па адпрацоўцы ўсяго комплексу дыягнастычных працэдур», — сказаў Цітоў.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку пранікнення вірусу грыпу A/H1N1 на тэрыторыю Беларусі «маецца комплексны план па яго лячэнні».

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула