У Гродне мужчына падпаліў дзверы пункта аховы правапарадку
Здарэнне адбылося 3 лістапада каля 14:45. Нейкі мужчына падышоў да дзвярэй пункта аховы правапарадку і з дапамогай гаручай вадкасці здзейсніў падпал, паведамляе СК.
Узгаранне аператыўна патушылі, пацярпелых няма.
Злачынства здзейсніў 41-гадовы мясцовы жыхар. Ён затрыманы.
Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).