БЕЛ Ł РУС

Доктарцы, якая сумленна расказвала пра COVID, прыйшлося з'ехаць з Беларусі

4.11.2020 / 11:7

Дар'я Чэхава (Плоткіна), svaboda.org

Доктара з прыёмнага аддзялення 10-й гарадской клінічнай бальніцы Дар'ю Чэхаву (Плоткіну) у Twitter чыталі каля 13 тысяч чалавек. Усю пандэмію яна дзялілася сваімі назіраннямі аб COVID-19 і тактыцы беларускага Міністэрства аховы здароўя ў пытанні барацьбы з гэтым захворваннем, піша Еўрарадыё. 

У чацвер вечарам Плоткіна паведаміла, што была вымушана тэрмінова з'ехаць з краіны.

Если вам кажется, что меня миновали различного рода репрессии, то за ведение твиттера я пару раз каталась в рувд, после чего материалы моего дела были переданы в СК, и, судя по всему, впаять мне могли немало.
Поэтому пришлось собирать чемоданы и экстренно отчаливать.

— Плоткина (@medulla_ossium) November 3, 2020

Паводле яе слоў, у РУУС яе выклікалі ў сувязі з яе твітам аб згвалтаваннях затрыманых. Потым выклікалі яшчэ раз і паведамілі, што яе справа перададзеная ў Следчы камітэт. Затым быў званок з СК.

«Так што ў мяне не засталося варыянтаў. Альбо публічнае прыніжэнне (хоць я не лічу, што я паступіла няправільна, асвятляючы тыя ці іншыя падзеі) і матаць тэрмін (каб іншым непанадна было), альбо хутка з'язджаць. Я пакінула жыллё, машыну, працу, сваю сям'ю — усё, што ў мяне было», — піша доктар.

Яна кажа, што пісала ў сацсетках дзеля праўды, каб людзі разумелі, што каранавірус — гэта небяспечна, а не як кажуць па тэлевізары, што гвалт у дачыненні да мірных грамадзян — гэта дрэнна, што замоўчваць такія выпадкі нельга.

Доктар прызналася, што шкадуе аб адным — што вымушана з'язджаць у разгар пандэміі і не зможа лячыць людзей. Краіну, у якую яна з'ехала, Плоткіна не назвала, але сказала, што раней там ніколі не была. Плануе вучыць мову і працаваць доктарам. Кажа, што вельмі сумуе па калегах і пацыентах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула