Качанава пра студэнтаў БДУ: Прыгожыя, разумныя, эрудзіраваныя, але адчуваецца недаінфармаванасць
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася са студэнтамі Белдзяржуніверсітэта. Гутарка Наталлі Качанавай са студэнтамі БДУ доўжылася больш за тры з паловай гадзіны. Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла: гутарка ў БДУ выклікала ў яе самыя прыемныя ўражанні, паведамляе БелТА.
«Яны прыгожыя, разумныя, эрудзіраваныя людзі, але адчуваецца недаінфармаванасць», — сказала Наталля Качанава пра студэнтаў і прапанавала ім працягваць сустрэчы і дыскусіі.