БЕЛ Ł РУС

Дзве сотні супрацоўнікаў Опернага тэатра выступілі супраць звальнення сваіх калег ВІДЭА

4.11.2020 / 17:41

Nashaniva.com

188 супрацоўнікаў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі запісалі зварот. Яны не згодныя са звальненнем сваіх калегаў. Відэа звароту з'явілася ў акаўнтах Беларускага фонду культурнай салідарнасці.

Нагадаем, пасля акцыі салідарнасці 27 кастрычніка з Опернага звольнілі: дырыжора тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ўладальніка медаля Францыска Скарыны Андрэя Галанава, першую скрыпку аркестра Рэгіну Саркісаву, скрыпачку Алу Джыган, альтыстку Аляксандру Пацёміну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула