БЕЛ Ł РУС

Шаравая маланка спаліла дом у Ваўкавыскім раёне

13.05.2009 / 10:10

Nashaniva.com

І ледзь не стала прычынай смерці двух чалавек.

Шаравая маланка стала прычынай пажару ў жылым доме ў вёсцы Занцэвічы Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобласці.

У доме пражывала сям’я з трох чалавек. Паводле словаў бацькі, ён пайшоў у хлеў, калі пабачыў шарападобнае воблака аранжавага колеру, што рухалася ў напрамку хаты. Жонка была ў полі, а ў доме знаходзілася іх дачка 2006 году нараджэння.

Мужчына кінуўся ў хату, там было ўжо дымна. Шаравая маланка была ўжо ўнутры пакоя.

Мужчына схапіў дачку і выбег на двор – адразу пасля гэтага абрынулася страха.

Дзяўчынка шпіталізавана з трохадсоткавым апёкам правай рукі і атручваннем чадам. Стан яе ацэньваецца яе сярэдняй цяжкасці.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула