БЕЛ Ł РУС

Галоўны санітарны доктар распавяла пра нюансы абавязковага масачнага рэжыму ў Мінску

12.11.2020 / 12:37

Nashaniva.com

Мінск-навіны

Галоўны санітарны доктар Мінска Святлана Ярмак распавяла Мінск-навінам падрабязнасці рашэння Мінгарвыканкама аб увядзенні ў сталіцы абавязковага масачнага рэжыму.

«Сёння рашэннем Мінгарвыканкама прыняты комплексны план мерапрыемстваў па прафілактыцы грыпу і каранавіруснай інфекцыі. У ім прапісана, што кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці абавязаны настойліва рэкамендаваць насельніцтву пры наведванні сваіх аб'ектаў выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны, у прыватнасці маскі», — сказала С. Ярмак.

Кіраўнікі павінны правесці інфармацыйную працу са сваімі супрацоўнікамі і наведвальнікамі. Аб'явы будуць вывешаныя ў грамадскім транспарце, аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання, паштовых аддзяленнях і іншых сацыяльных установах.

— Адказнасць за выкананне рэкамендацый ўскладзена на кіраўнікоў. Прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — падкрэсліла С. Ярмак.

— Прапрацоўваецца і пытанне аб увядзенні персанальнай адказнасці за невыкарыстанне масак у грамадскіх месцах. Згодна з Законам аб ахове здароўя адказнасць за асабістае здароўе ляжыць на кожным чалавеку.

Масачны рэжым будзе дзейнічаць да стабілізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі. Маскі лепш мяняць кожныя дзве гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула