БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мы з гэтымі пратэстунамі разбяромся, але як эканоміку ўтрымаць?

13.11.2020 / 22:10

Nashaniva.com

У цяперашніх умовах самае галоўнае пытанне — як утрымаць эканоміку. Пра гэта заявіў Лукашэнка сёння ў інтэрв'ю, піша БелТА.

«Мы сітуацыю трымаем пад кантролем. Добра, мы з гэтымі пратэстунамі разбяромся, яны краіну не зламаюць. Але як эканоміку ў гэтай сітуацыі ўтрымаць, калі нас разгойдваюць — ідзіце ў банк і неадкладна забірайце ўклады — накаціла гэтая хваля, мы яе вытрымалі. Забастоўка, да працоўных — неадкладна спыняйце заводы — накаціла, ніхто не падтрымаў… Але гэта ж усё разгойдваецца на фоне новай хвалі пандэміі», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула