БЕЛ Ł РУС

У Мінску закрылі палову станцый метро, каб перашкодзіць збору дэманстрантаў

15.11.2020 / 10:48

Nashaniva.com

Мінскі метрапалітэн паведамляе, што ў 10:35 «у мэтах бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад закрытыя станцыі метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, плошча Якуба Коласа, усе станцыі ад Купалаўскай да Кунцаўшчыны ўключна, закрытыя ўсе станцыі трэцяй лініі» — усяго 14 станцый.

Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях.

Зачынены вестыбюль двух станцый «Плошча Леніна» (уваход з боку плошчы Незалежнасці). Цягнікі спыняюцца на станцыі Плошча Леніна.

Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула